20.11.2018 / 21:42

На мінчука, які заявіў пра пашкоджанне аўто, завялі крымінальную справу  1

12 лістапада ў міліцыю звярнуўся мужчына з просьбай прыцягнуць да адказнасці невядомую яму асобу, якая 11 лістапада каля 18 гадзін пабіла шкло ў яго аўтамабілі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС Мінска высветлілі асобу 32-гадовага жыхара сталіцы, які пабіў аўто. Супрацоўнікам міліцыі мужчына патлумачыў, што зрабіў гэта, бо заяўнік беспадстаўна ўдарыў яго ў грудзі пасля дыялогу, што ўзнік між імі.

У дачыненні да заяўніка распачатая крымінальная справа за хуліганства. У дачыненні да 32-гадовага жыхара сталіцы праводзіцца праверка.

5
Коля / Адказаць
20.11.2018 / 21:54
Что-то тут не так. Не прикрывает ли милиция своего?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру