20.11.2018 / 23:47

У маскоўскім аэрапорце «Шарамеццева» чалавека забіў самалёт 8

Ілюстрацыйнае фота desktopwallpapers.ru.

На лётным полі аэрапорта «Шарамеццева» знайшлі парэшткі невядомага мужчыны 20—25 гадоў на выгляд. Пасажырскі самалёт наехаў на яго падчас разгону, паведамляе «Lenta.ru».

Пілот лайнера, які вылецеў у Афіны, паведаміў дыспетчарам, што, як мяркуецца, сутыкнуўся з жывёлай на ўзлётна-пасадачнай паласе. Сістэмы самалёта не выявілі пашкоджанняў, таму палёт вырашылі не адмяняць.

Супрацоўнікі авіяцыйнай бяспекі, якія прыбылі на месца, выявілі на паласе чалавечыя парэшткі. Як мужчына трапіў на лётнае поле, невядома. Следчыя разбіраюцца.

1
Што? / Адказаць
21.11.2018 / 00:02
Забіў мужчына самалёт?
2
Студэнты філфака БДУ / Адказаць
21.11.2018 / 00:11
Слова парэшткі не існуе. Рэшткі.
0
mmm / Адказаць
21.11.2018 / 00:30
Выйшаў з папярэдняга самалёта?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру