Беларуская федэрацыя біятлона прэзентавала на сваім сайце новую форму, у якім будзе выступаць зборная Беларусі ў будучым сезоне. Тэхнічным спонсарам выступіў чэшскі вытворца спартыўнай экіпіроўкі ATEX. Дызайн распрацаваны чэхамі. Беларускі каларыт форме надае арнамент на рукавах і штанах касцюма.
У якасці мадэлі выступіла журналістка Белтэлерадыёкампаніі Ганна Любянкова.