21.11.2018 / 07:34

Усе кошыкі перад лёсаваннем адбору ЧЕ-2020. Зборная Беларусі трапіла ў пяты каго б вы хацелі ў супернікі? 5

Канчаткова сфармаваныя кошыкі для лёсавання кваліфікацыі на EURO'2020, якое адбудзецца 2 снежня ў Дубліне. Зборная Беларусі ў пятым кошыку.

Размеркаванне па кошыках адбывалася паводле рэйтынгу ў Лізе нацый. Такім чынам на пасеў з чацвёртага поту магла разлічваць толькі найлепшая каманда ў Лізе D. Гэта зборная Грузіі.

Кошык 1: Швейцарыя, Партугалія, Галандыя, Англія, Бельгія, Францыя, Іспанія, Італія, Харватыя, Польшча.

Кошык 2: Германія, Ісландыя, Боснія, Украіна, Данія, Швецыя, Расія, Аўстрыя, Уэльс, Чэхія.

Кошык 3: Славакія, Турцыя, Ірландыя, Паўночная Ірландыя, Шатландыя, Нарвегія, Сербія, Фінляндыя, Балгарыя, Ізраіль.

Кошык 4: Венгрыя, Румынія, Грэцыя, Албанія, Чарнагорыя, Кіпр, Эстонія, Славенія, Літва, Грузія.

Кошык 5: Македонія, Косава, БЕЛАРУСЬ, Люксембург, Арменія, Азербайджан, Казахстан, Малдова, Гібралтар, Фарэрскія Астравы.

Кошык 6: Латвія, Ліхтэнштэйн, Андора, Мальта, Сан-Марына.

Адборачны турнір пройдзе з сакавіка па лістапад 2019 года. Пуцёўкі на Еўра атрымліваюць дзве каманды з групы (усяго 20 зборных).

Астатнія чатыры пуцёўкі будуць размеркаваны паміж найлепшымі зборнымі па выніках Лігі нацый, якія не трапяць на Еўра наўпрост.

Стала вядома, з кім Беларусь пазмагаецца за ўнікальнае права патрапіць на Еўра-2020

2
астатнім разам lazy-bones / Адказаць
21.11.2018 / 08:33
Іиго найлацьвєйшає лїосаваньнє:
Ляхаушчина
Чехшчина
Пауночная Ірляндшчинна
Естоншчина
Андора


1
Kuk / Адказаць
21.11.2018 / 08:53
Бельгія, Германія, Турцыя, Беларусь, Літва, Латвія.
1
Антыхіпстар / Адказаць
21.11.2018 / 12:14
Польшча, Чэхія, Балгарыя, Эстонія, Беларусь, Сан-Марына
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру