Фота Іnterpol
На пасаду кіраўніка Інтэрпала абраны Кім Чэн Ян з Паўднёвай Карэі, паведамляецца ў афіцыйным твітары арганізацыі.
Асноўным супернікам прадстаўніка Паўднёвай Карэі ў барацьбе за пасаду кіраўніка Інтэрпала называлі расіяніна Аляксандра Пракапчука - віцэ-прэзідэнта арганізацыі. Але супраць яго рэзка выступілі амерыканскія сенатары і Літва.
Папярэдні прэзідэнт Інтэрпала Мэн Хунвэй з Кітая быў арыштаваны на радзіме па падазрэнні ў карупцыі.