06.12.2008 / 20:27

Берлін: дзясяткі затрыманых сярод дэманстрантаў-антынацыстаў 8

Нямецкая паліцыя затрымала ў суботу больш за 40 дэманстрантаў, што намагаліся спыніць шэсце неа-нацыстаў у адным з прадмесцяў Усходняга Берліну. Так паведаміў сёння прэсавы сакратар нямецкай паліцыі.

Блізу 700 прадстаўнікоў ультра-правай нацыянальна-дэмакратычнай партыі (NDP) выйшлі на вуліцы Берліну, апранутыя ў чорнае і трымаючы ў руках расцяжкі чырвона-чорнага колеру з надпісамі: “Моладзь мае патрэбу ў лепшай будучыні”. Яны патрабавалі адкрыцця “Нацыянальнага цэнтру для падлеткаў”.

Проці іх пашыхтавалася некалькі сотняў актывістаў левых партыяў, які мелі намер стрымаць шэсце. Яны крычалі ў бок нацыстаў: “Нацыстаў – далоў!” і трымалі плакаты “Берлін супраць нацыстаў!”. Паміж двума калёнамі стаяла блізу 1600 паліцыянтаў, узброеных сродкамі, прызначанымі для разгону дэманстрацыяў. Калі жарсці пачалі напаляцца, дык паліцыя ўжыла моцныя вадзяныя струмяні, якія былі накіраваныя супраць левых актывістаў.

Супрацьстаянні паміж прадстаўнікамі левых партыяў і ўльтра-правымі здараюцца ў Нямеччыне досыць часта, і паліцыя затрымлівае зазвычай меншую колькасць антынацысцкіх актывістаў. Суботняя лічба ў 40 затрыманых для такіх выступаў лічыцца завялікай.

ЛК, паводле Reuters

0
malec / Адказаць
06.12.2008 / 21:28
Правыя выйшлі цалкам з нармалёвымі лёзунгамі.
0
Міхаліна / Адказаць
06.12.2008 / 22:14
Партыя называецца NPD, не NDP. Папраўце, калі ласка.
0
Man_Overboard / Адказаць
06.12.2008 / 22:59
у дупу гэных ультраправых і ганьба паліцыі.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру