21.11.2018 / 10:48

На Кастрычніцкай і Нямізе паставяць у гэтым годзе незвычайныя навагоднія елкі ФОТЫ 23

Учора на Кастрычніцкай плошчы пачалі манціраваць галоўную ёлку краіны, на якой павінны загарэцца агні 15 снежня. TUT.BY даведаўся, як яна будзе выглядаць і чым характэрная. Таксама ў Мінгарвыканкаме паказалі, якія новыя павільёны паставяць каля Палаца рэспублікі, а якую ёлку — каля Палаца спорту.

Кастрычніцкая: цалкам новая канцэпцыя

Ужо некалькі гадоў на Кастрычніцкай плошчы праходзіць навагодні кірмаш з драўлянымі гандлёвымі павільёнамі злева ад Палаца рэспублікі. Там прадаюць ежу, глінтвейн і сувеніры. Астатняя тэрыторыя вялікай плошчы толкам ніяк не задзейнічана, бо каток апошнія гады не заліваюць.

Але ў гэтым годзе ўсё павінна памяняцца, бо навагодні кірмаш распаўсюдзіцца на ўвесь перыметр Кастрычніцкай. Вось так будзе арганізавана прастора:

Малюнак прадастаўлены Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Як бачым, на Кастрычніцкай плошчы паставяць павільёны, сцэну, светлавыя фігуры жывёл, атракцыёны і іншае. Плануецца нават навагодні паравозік для дзяцей.

Заўважым, што замест драўляных гандлёвых павільёнаў на плошчы з'явяцца шкляныя збудаванні. Яны будуць сабраны ў чатыры соты, па тры павільёны ў кожнай.

Вытворчасцю павільёнаў займаецца мінская кампанія VDS вытворчасць, якая рэалізавала шмат паспяховых праектаў у сферы гарадскога дызайну ў Расіі і Казахстане.

Што ж тычыцца елкі, то яна ў гэтым годзе таксама будзе новай для горада. У «Менскгарсвятле» распавядае, што дрэва будзе аформлены гірляндамі на аснове піксельных тэхналогій. Кожная крыніца святла будзе дыстанцыйна кіравана. Гэта значыць на ёлцы можна будзе паказваць розныя светлавыя постаці, малюнкі і тэкст. Выглядаць яна павінна наступным чынам:

Малюнак прадастаўлены Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Мінск-рэклама

Палац спорту: новая елка і павільёны з Кастрычніцкай

Незвычайнай навагодняя ёлка будзе і ля Палаца спорту. Яе знешні выгляд распрацаваў беларускі дызайнер Адрыян Храпіцкі. Яна характэрная яшчэ і тым, што над ёй «Мінгарсвятло» аформіць кампазіцыю ў выглядзе зорнага неба.

Малюнак прадастаўлены Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Малюнак прадастаўлены Мінскім гарадскім інстытутам добраўпарадкавання і гарадскога дызайну

Што ж тычыцца кірмашу каля Палаца спорту, то на яе пераедуць драўляныя павільёны з Кастрычніцкай плошчы. Тут таксама будуць прадаваць ежу, глінтвейн і сувеніры.

Чакаецца, што гірлянды на ёлках уключаць 15 снежня, а кірмашы запрацуюць 20 снежня.

1
:) / Адказаць
21.11.2018 / 11:02
Ещё бы дворец независимости чем-то завесили. чтобы он "исчез" хотя бы на новогодние праздники и  не портил настроение своим образом  мавзолея Может из него "елку" сделать огромных размеров из лампочек? 
1
Niemand / Адказаць
21.11.2018 / 11:39
"Новогодняя ель", блін... Цікава, а снежная баба ў іхнай дакументацыі як прапісана - "снежная женьшьчіна" ці "снежная бабушка"? 
Адхадзіць бы іх гэтай "елью" паніжэй спіны.
0
хамса / Адказаць
21.11.2018 / 14:26
:), гарадскія ўлады за нечым расквечваюць калоны Мінскай ратушы.. мне не падабаецца.. навошта? ратуша такая прыгожая, белая.. навошта яго 'упрыгожваць'? дык зараз думаю - чаму б не расквеціць калоны Палаца рэспублікі? прычым назаўжды.. толькі ўявіце на гэтым зрмрочным саркафагу такія калоны - http://borovljany.by/novosti/novosti-belarusi/den-goroda-2018-kakie-meroprijatija-proi.html
Паказаць усе каментары/ 23 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру