21.11.2018 / 11:06

У Мінску з'явяцца газетныя павільёны з анлайн-перакладчыкамі ФОТА 8

Да свайго 100-годдзя РУП «Белсаюздрук» падрыхтавалі цікавую навінку: распрацавана канцэпцыя «разумны» павільён новага фармату. Больш падрабязна пра гэта «Мінск-Навінам» распавёў генеральны дырэктар прадпрыемства Ігар Дудзіч.

— Гэта мультыфункцыянальны павільён, у якім наведвальнікам ўпершыню будзе прадастаўлена магчымасць кантактаваць з прадаўцом на ўсіх без выключэння мовах свету з дапамогай анлайн-перакладчыка, — тлумачыць сп. Дудзіч. — Тут таксама можна будзе падзарадзіць электронныя гаджэты, выклікаць таксі і экстранныя службы, замовіць трансферы ў аэрапорт і за межы горада. А ў хуткай будучыні яшчэ і аплачваць камунальныя паслугі, купляць квіткі на спектаклі, канцэрты і фестывалі, выбіраць падарункавыя сертыфікаты забаўляльных цэнтраў і буйных крамаў.

Таксама да Еўрапейскіх гульняў — 2019 для замежных гасцей сталіцы ў павільёнах пачнуць функцыянаваць карысныя інтэрактыўныя памочнікі: гарадскі навігатар і электронны кансультант-перакладчык.

0
Вайс / Адказаць
21.11.2018 / 11:27
Хорошую цыганскую кибитку придумали. 
1
belariy / Адказаць
21.11.2018 / 11:43
у Менску, у Менску, у Менску, у Менску.......
а потым "ай-яй-яй, Менск перанаселены, правінцыя вымірае, ко-ко-ко, куд-кудах"
0
VNX / Адказаць
21.11.2018 / 12:07
Нано-резиденция резидента шаговой доступности.

Ну что за любовь к новомодному стилю агро-трэш?
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру