Як піша «Белорусскій партізан», справу пра злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі былым пракурорам Мінскай вобласці разбірае брыгада следчых пракуратуры з 32 асобаў.

Варта адзначыць, што дарагую кватэру ў цэнтры гораду Снегір купіў абсалютна афіцыйна. Што да дому над Цнянскім вадасховішчам, дык чалавек, на чыё імя была зарэгістравана дзялянка, расказаў, што грошы на будоўлю даваў акурат Снегір. Акрамя таго, аператыўнікі КДБ зафіксавалі, як Снегір і ягоныя сваякі прыязджалі на будоўлю. Аднак і тут падкапацца нялёгка: ну і што, на чужое імя. Дык даходы законныя! Пракурор законы знае...

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?