21.11.2018 / 13:40

Томас Венцлава вяртаецца ў Вільню пасля саракагадовай эміграцыі 4

Delfi

Літоўскі паэт, публіцыст, перакладчык Томас Венцлава пераязджае жыць у Вільню, піша Delfi.lt

«Мы з жонкай купілі кватэру ў цэнтры Вільні. Ужо шэсць гадоў я з'яўляюся прафесарам-эмерытам Ельскага універсітэта, гэта значыць больш не выкладаю і ў мяне няма прамых абавязкаў са студэнтамі», — сказаў ён.

Венцлава нарадзіўся ў 1937 г. у Клайпедзе. Скончыў Віленскі ўніверсітэт. У пачатку 1968 года ён разам з расійскімі дысыдэнтамі падпісаў пратэст у сувязі са справай дысідэнтаў Аляксандра Гінзбурга і Юрыя Галанскова, у сямідзесятыя гады актыўна ўдзельнічаў у дысідэнцкай дзейнасці - напісаў адкрыты ліст ЦК Кампартыі Літвы, меў дачыненне да стварэння ў 1976 годзе літоўскай Хельсінкскай групы. У 1977 годзе з-за пераследу з боку савецкай улады эміграваў у ЗША. Быў пазбаўлены грамадзянства СССР.

1
таки не израилевич / Адказаць
21.11.2018 / 18:43
Павага разумнаму и адважнаму Чалавеку у маладосьци  и мудраму прафесару! Дзякуй за вяртанне на Радзиму! Лиетува гэта заслужыла!
3
о / Адказаць
21.11.2018 / 21:43
Ждем Позняка.
0
Рамонак / Адказаць
21.11.2018 / 22:55
о,

параўналі савецкі запаведнік са свабоднай краінай, дзе ёсьць парлямант і суды. 
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру