21.11.2018 / 13:47

Усэйн Болт можа перайсці ў каманду Дыега Марадоны. Але гэта не брэсцкае «Дынама» 1

Wikimedia Commons

Ямайскі спрынтар і васьміразовы алімпійскі чэмпіён Усэйн Болт можа ў найбліжэйшы час падпісаць кантракт з прафесійным футбольным клубам, паведамляе «Чэмпіянат».

Паводле інфармацыі іспанскага выдання Marca, ямайскі спартсмен, магчыма, працягне кар'еру ў Мексіцы. Падпісаць з ім кантракт гатовы мексіканскі клуб «Дарадас», галоўным трэнерам якога з'яўляецца былы гулец зборнай Аргенціны і ганаровы старшыня ФК «Дынама-Брэст» Дыега Марадона.

Болт згуляў некалькі таварыскіх матчаў за аўстралійскі клуб «Сэнтрал Кост Марынерс», але не змог дасягнуць дамоўленасці па ўмовах кантракту і пакінуў каманду.

0
Кнехт / Адказаць
24.11.2018 / 20:01
Ну і правільна!
А то б пісалі: Болт забіў - а нам думай ...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру