21.11.2018 / 13:58

Макей: Пагадненне аб узаемным прызнанні віз з Расіяй можа быць падпісана праз тры тыдні 10

Пагадненне аб узаемным прызнанні візаў паміж Беларуссю і Расіяй можа быць падпісана 13 снежня гэтага года. Пра гэта журналістам заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Па словах Макея, сёння праект пагаднення знаходзіцца ў фінальнай стадыі. Да канца гэтага месяца рабочая група па пытаннях міграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы павінна сабрацца і абмеркаваць гэтае пытанне.

- Там засталося некалькі тэхнічных момантаў, якія трэба ліквідаваць. Я думаю, што яно можа быць падпісана на пасяджэнні Савета міністраў Саюзнай дзяржавы ў снежні. Галоўная задача там — пазбегнуць кантролю на ўнутраных межах, бо гэта важна ў кантэксце транзітнага складніка, — сказаў Макей.

Праца над пагадненнем аб узаемным прызнанні візаў у Беларусі і Расіі працягваецца больш за год. У выніку пытанне па перасячэнні ўнутранай мяжы грамадзянамі трэціх краін застаецца нявырашаным. Заявы аб хуткім падпісанні пагаднення (да канца 2017 года, вясной 2018 году) пакуль засталіся нерэалізаванымі.

2
Поц / Адказаць
21.11.2018 / 14:34
Да плевать всем на этот вопрос,решайте лучше с ЕС вопросы по визовому упрощению.
1
сік / Адказаць
21.11.2018 / 15:12
Здаюць саўгаснікі краіну імперцам. Знікаюць апошнія рысы самастойнасці краіны беларусаў.
0
Да плевать всем на этот вопрос / Адказаць
21.11.2018 / 15:15
І нафіга гэта нам? Што яно дае мне канкрэтна?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру