Кадр з мультфільма
Партал Collider склаў рэйтынг ўсіх анімацыйных стужак студыі Disney. Найгоршым мультфільмам прызнаны «Цыплянё Цыпа» 2005 года.
Крытыкі адзначылі, што стужка хутка забылася пасля рэлізу з-за «пустога» сюжэту. «Цыплянё Цыпа» заняла самы апошні 57-ы радок рэйтынгу. За ім ідзе «Ліс і сабака» 1981 года. 55-е месца атрымала карціна «Не бі капытом», якая выйшла ў 2004-м.
Найлепшай стужкай у спісе стаў мультфільм «Пінокіа» 1940 года.