21.11.2018 / 15:03

Пад Мінскам парачка скрала чатыры флаконы парфумы. Іх затрымлівалі з дапамогай спецназу 14

Здарэнне адбылося 14 лістапада ў Мачулішчах, 30-гадовы мужчына і 22-гадовая дзяўчына скралі ў адной з крамаў чатыры флаконы дарагой туалетнай вады.

Знікненне тавару трапіла на камеры відэаназірання. Інфармацыя хутка разышлася праз інтэрнэт і тэлебачанне. У міліцыю патэлефанаваў адзін з мінчукоў, які паведаміў пра падазраваных.

У выніку мужчыну і дзяўчыну адшукалі і затрымалі ў сталічнай кватэры. Металічныя дзверы на ўваходзе не сталі непераадольнай перашкодай для байцоў спецыяльнага атраду хуткага рэагавання. Што праўда, скрадзенае яны ўжо паспелі прадаць. Зламыснікі змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання, паведамляе мінская абласная міліцыя.

0
Петрыковец / Адказаць
21.11.2018 / 15:25
І скрадзеным не разжыліся, і дзверы новыя давядзецца купляць, і яшчэ за кратамі пасідзяць.
4
Капитан / Адказаць
21.11.2018 / 15:47
Все по-нашему: украли, сдали, послали целый спецназ, взломали дверь /мордой в пол работает спецназ/, следователь, суд испишут тонну бумаги.... А обьем работы на одного участкового. Мир кривых зеркал.
1
шЫнэль№5 / Адказаць
21.11.2018 / 16:06
А каб скралі скрыню -то бралі б цэлай ротай спічназу і ламалі б усе дзверы пачынаючы з пад'езда)Такое ўражанне, што у іх адсутнічае эканамічны разлік кожнай "аперацыі", усё робіцца на "глаз",  бо АГЛ даў зашмат грошай- іх відаць у Мус, як у "дурнога махоркі", шуневіч ужо паставіў ва ўсіх гарадах па некалькі памятнікаў каму трэба і каму можна было пачакаць.Армія з выканкамамі ва ўсіх раёнах панастаўлялі танкаў і самалётаў, а Мус гарадавых і ведамасныя помнікі. Няма куды грошай дзець, а некаму не хапае проста паесці і яны ў смеццевых кантэйнерах вышукваюць нешта.... адкрыйце прыют для беспрацоўных, прэміяльныя можна падвысіць для простых міліцыянтаў за выкрыццё асабліва небяспечых...калі такія багатыя...
Паказаць усе каментары/ 14 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру