21.11.2018 / 15:40

Як Расія зможа выкарыстоўваць лазерную зброю на мітынгах?  17

Расійская гвардыя закупляе дадатковае абсталяванне для разгону мітынгаў. У прыватнасці, плануецца набыць і лазерную зброю. 

З апісання закупкі можна меркаваць, што яе будуць выкарыстоўваць для асляплення натоўпу. Ці бяспечна гэта? 

Прынцыпы дзеяння лазера «Нашай Ніве» патлумачыў ваенны эксперт Аляксандр Алесін. 

«Лазерныя выпраменьвальнікі звычайна выкарыстоўваюцца для асляплення прыладаў навядзення бронемашын, для асляплення дронаў. Таксама — для асляплення снайпераў і лётчыкаў. Ёсць выпадкі, калі людзі нават з аматарскімі лазернымі ўказкамі асляплялі пілотаў грамадзянскай авіяцыі. Таму тэарэтычна лазер можна скіраваць і на натоўп.

Але выклікае пытанне бяспека — калі лазер трапляе на неабароненае вока, то імаверны апёк сятчаткі. Гэта вельмі сур'ёзная рэч», — кажа Алесін.

Лазерныя тэхналогіі як сродак разгону натоўпу разглядаюць і ў іншых краінах. Амерыканцы даследавалі ўздзеянне лазера на людзей — калі ён трапіць на цела, нападнік адступіць, бо яму будзе моцна пячы.

АЯ

0
Iмбрык / Адказаць
21.11.2018 / 15:59
Всё для людей.
0
3-2-1-0 / Адказаць
21.11.2018 / 16:03
"Амерыканцы даследавалі ўздзеянне лазера на людзей — калі ён трапіць на цела, нападнік адступіць, бо яму будзе моцна пячы
" - праверце, калi ласка. Як вядома, амэрыканцы дасьледавалi ўзьдзеяньне мiкрахвалевага выпраменьваньня для такiх мэтаў. I гэты прыбор не зьяўляецца лязэрам. 
https://nn.by/?c=ar&i=220994

0
LMI / Адказаць
21.11.2018 / 16:14
Як - як - проста калечыць і ўсе. Але што не зробіш дзеля ўлады, золата, бабла і іншага. Яны ж адзін раз жывуць
Паказаць усе каментары/ 17 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру