21.11.2018 / 16:12

Мужчына 44 гады вёў радыёэфіры з хлява дзеля аднаго чалавека 8

@BBC3CR

Брытанец Эрык Торп 44 гады запар вёў уласнае радыёшоу з хлява. Увесь гэты час мужчыну слухала толькі жонка, паведамляе The Daily Mail.

73-гадовы Торп распавёў, што захапіўся радыёвяшчаннем пасля праслухоўвання пірацкіх станцый у 1960-х. Калі дзяржава абвясціла іх па-за законам, мужчына вырашыў змагацца з рэжымам і запусціў уласнае вяшчанне пад назвай Radio 77.

У Торпа не было ліцэнзіі, што не замінала яму трансляваць музыку папулярных поп-выканаўцаў, пераказваць мясцовыя навіны і агучваць несапраўдныя рэкламныя аб'явы. Усё гэта чула толькі яго жонка. Аднак калі яе не было дома, радыёвядоўца не спыняў эфіры.

Аднойчы з-за шуму ў хляве суседзі паскардзіліся на Торпа ў паліцыю. Вінаваты скарыстаўся сітуацыяй і ўзяў інтэрв'ю ў вартавых правапарадку.

Пасля доўгіх гадоў бесперапыннай працы радыёвядучаму нарэшце ўсміхнуўся поспех. Пра яго ўспомнілі супрацоўнікі «Бі-бі-сі»: у 1974 годзе аб стараннях мужчыны расказвалі стваральнікі праграмы Nationwide. Урывак праграмы быў апублікаваны на старонцы BBC Archive ў твітары.

5
яўхім / Адказаць
21.11.2018 / 16:17
Тут бы яго пабілі, зламалі  рэбры, а потым абвінавацілі у гвалце над міліцыянтамі. Забыўся б на усе радыяэфіры.
42
Приехал посмотреть на шпили и завершить это дело. / Адказаць
21.11.2018 / 16:32
По похожему принципу работает белорусская Радио свобода
0
Берладион / Адказаць
21.11.2018 / 18:58
Уважаю

Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру