Засьценак Хурманіха, Віленск. губ., Ашмянск. пав. Сюды вярнуўся з Амэрыкі дзяцюк Ш. Што праўда, то не адзін, а з культурай. А культура гэта вось у чым: ён б’ецца на кожным вясельлі і ігрышчы ды чапае ня толькі дзецюкоў, але і дзяўчат. А апрача гэтай «культуры» ён раве па-англійску, не гаворыць, а раве, для паказу сваёй культуры. Скора, відаць, нашыя гарадзкія хлопцы, каб не гаварыць па-беларуску, зачнуць хіба канямі ржаць ды ваўкамі выць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0