21.11.2018 / 17:11

Цэны на нафту абрынуліся, але расійскі рубель трымаецца. Ці надоўга? 13

На нафтавым рынку працягваецца спад каціровак. Аналітыкі абмяркоўваюць, ці магчыма паўтор сітуацыі 2014 года, калі цэны на нафту абрынуліся ў два разы - і следам адбыўся абвал рубля, піша bbc.com.

Расійскі цэнтрабанк лічыць, што зніжэнне каціровак да 35 даляраў малаверагодна, але папярэджвае, што інфляцыя ў гэтым выпадку будзе двухзначнай. 

На таргах 20 лістапада каціроўкі ўпалі на рэкордныя 7% да 62 даляраў. Сыравіна таннее з пачатку кастрычніка, калі цэны дасягнулі піка ў 85 даляраў.

 

Што будзе з рублём?

Расійскі рубель досыць устойліва адрэагаваў на абвал нафтавых каціровак, адзначаецца ў справаздачы «ВТБ Капітал». На таргах 20 лістапада курс даляра на Маскоўскай біржы вырас на 0,7% да 66,2 рубля, курс еўра павялічыўся на 0,1% да 75,2 рубля.

«Думаю, што ў кароткатэрміновай перспектыве расіянам не варта хвалявацца, паколькі сувязь паміж рублём і нафтай у апошні час значна аслабла, — кажа галоўны эканаміст банка «Уралсіб» Аляксей Дзявятаў. — З іншага боку, многія замежныя інвестары, якія інвеставалі ў шырокі клас рублёвых актываў, сышлі. Засталіся найбольш устойлівыя, найбольш доўгатэрміновыя інвестары, і яны таксама адчувальна рэагуюць на нафтавыя цэны».

 

Чаму таннее нафта?

Спад на таргах 20 лістапада стаў рэкордным, адзначае «Уралсіб» у сваёй справаздачы. Відавочных трыгераў для такога рэзкага абвалу не было, кажа галоўны эканаміст банка Аляксей Дзявятаў: «Па ўсёй бачнасці, гэта даволі спантанны рух рынку, і ён звязаны з тым, што многія інвестары занепакоеныя перспектывай лішку прапановы нафты на рынку».

Таксама цэны могуць падаць у сувязі з павелічэннем запасаў і здабычы ў ЗША, гаворыцца ў справаздачы банка «Нардэа». Запасы сыравіны растуць восем тыдняў запар.

Асцярога наконт лішку нафты з'явілася пасля публікацыі ў пачатку кастрычніка паведамленняў пра тое, што Саудаўская Аравія і Расія дамовіліся павялічыць здабычу сыравіны, каб спыніць рост цэн (занадта дарагая нафта не выгадная у тым ліку і вытворцам, як прызнаваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін). Тады каціроўкі дасягнулі 85 даляраў - і пасля гэтага пачаўся спад.

Пачатак спаду нафтавых каціровак аналітыкі тлумачылі таксама асцярогамі таго, што сусветны эканамічны рост запавольваецца. Гэтыя асцярогі захоўваюцца і сёння. 

 

Калі скончыцца спад?

Яшчэ адным фактарам ўплыву на настроі інвестараў маглі стаць заявы Дональда Трампа, які 20 лістапада выказаў падтрымку уладам Саудаўскай Аравіі, падазраваным у забойстве саудаўскага журналіста Хашогі ў Турцыі. Трамп напісаў, што наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бін Салман мог і не ведаць аб падрыхтоўцы забойства.

Пры гэтым Трамп раней прасіў Саудаўскую Аравію і АПЕК не скарачаць здабычу, каб цэны на нафту зніжаліся і далей. У такой сітуацыі, лічаць аналітыкі, калі Саудаўская Аравія захоча скараціць здабычу, каб спыніць спад цэн, наўрад ці яна пойдзе на такі крок, які можа знерваваць яе саюзніка. Гэта ўспрымаецца рынкамі як сігнал да далейшага зніжэння цэн.

Удзельнікі рынка чакаюць 6 снежня, калі павінна адбыцца чарговае пасяджэнне АПЕК. Інвестары асцерагаюцца, што вытворцы не будуць скарачаць здабычу, і тады ёсць рызыка, што паўторыцца сітуацыя лістапада 2014 года, піша Bloomberg. Тады Саудаўская Аравія заблакавала планы па зніжэнні вытворчасці, і спад цэн працягнуўся. Каціроўкі ўпалі з 71 даляра да 35 даляраў да пачатку 2016 года.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін каментаваў магчымае скарачэнне вытворчасці нафты 13 лістапада. Ён не сказаў, ці гатовая Расія пайсці на зніжэнне здабычы, але адзначыў, што цяперашняя цана - тады гэта было каля 70 даляраў - Крэмль цалкам задавальняе. Расійскі бюджэт будзе збалансаваны пры цане ад 40 даляраў.

Агенцтва «Рэйтэр» пісала са спасылкай на неназваных высокіх чыноўнікаў, што на гэты раз Расія не хоча зніжаць здабычу.

3
таки не израилевич / Адказаць
21.11.2018 / 17:48
таки так и трэба - каб не вышэй 30! пакуль занадта дарагая нафта ... асаблива расейская .
2
Ліцьвін / Адказаць
21.11.2018 / 17:50
Ну нарэшце ў нашай хаце сьвята! Зараз Белнафтахім абавязкова павінен будзе панізіць кошты на бензін і дызель! :-) Бо нафта ж патаннела, так? ;-)
0
Ізраіль Аркадзіевіч / Адказаць
21.11.2018 / 18:02
Тым часам у РБ справядлівы кошт паліва на 17% вышэйшы за цяперашні
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру