21.11.2018 / 17:43

Навукоўцы: Антарктыда растае не з-за чалавека 8

Актыўную крыніцу геатэрмальнага цяпла глыбока пад ільдамі на ўсходзе Антарктыды выявіла міжнародная каманда навукоўцаў, піша Science Alert.

«Працэс раставання, які мы назіраем цяпер, відаць, ідзе на працягу тысяч ці нават мільёнаў гадоў і не асабліва ўплывае на змяненне лядовага покрыва», — распавёў даследчык Брытанскай антарктычнай службы (BAS) Том Джордан.

Група экспертаў мяркуе, што радыеактыўныя пароды і гарачыя крыніцы спрыяюць дадатковаму прагрэву ледавікоў.

Згодна з новай гіпотэзай, прычынай разбурэння ледзяных шчытоў з'яўляецца не толькі і не столькі дзейнасць чалавека, якая прывяла да глабальнага пацяплення, колькі наяўнасць «разагрэтых парод» пад ільдамі Антарктыды, якія і правакуюць хуткае раставанне ледавікоў. У прыватнасці, крыніца вулканічнага цяпла быў нядаўна знойдзеная пад ледавіком Пайн-Айлэнд ў Антарктыдзе. 

«Мы былі перакананыя, што Антарктыда — гэта масіў старажытных, халодных парод, якія мала ўплываюць на лядовы шчыт. Аказалася, што гэта не так», — адзначыў Цім Джордан.

Тым не менш навукоўцы далёкія ад думкі, што гэтыя крыніцы цяпла «ператвораць Антарктыду ў ваду» за некалькі гадоў, але яны непазбежна, на іх думку, паскораць працэс раставання ледзяных шапак на Паўночным і Паўднёвым палюсах планеты.

18
Serg / Адказаць
21.11.2018 / 18:28
Брехня очередная. Пусть хоть со своим брекситом и новичком разберутся!!! Очередную ложь в науку выбрасывают капиталисты, на потеплении климата хотят заработать. Где их чудо прибор которым они температуру потеряли по до льдамами Арктики? Может им Нобеля по физике еще дадут?
1
Андрэйка-электравоз / Адказаць
21.11.2018 / 18:48
Калі вы перакладаеце навуковыя тэксты калі ласка будзьце дакладнымі і зьвяртайцеся да вытокаў, замест таго каб рэтрансьліраваць трызьненьне climate-change deniers.

Стацьця (https://www.sciencealert.com/a-mysterious-geothermal-heat-source-is-melting-antarctica-from-below) кажа пра то, што ў Антарктыдзе ё месцы дзе глыбока пад лёдам цераз выпраменьваньне адбываюцца лякальныя працэсы раставаньня. Гэтыя падлёдныя працэсы адбываюцца ўжо мільёны лет  і ня маюць дачыненьня да таго што лёд Антарктыды растае (з-за чалавечай дзейнасьці) паскоранымі тэмпамі.

То бок, яшчэ раз, у стацьці няма нічога пра тое што лёд Антарктыды (у цэлым) не растае з-за дзейнасьці чалавека. Тое што ён растае з-за нас гэта даказаны факт. Навіна ў тым, што навукоўцы раскрылі цікавы працэс раставаньня на вялікай глыбіні. Гэта важна,  бо гэты працэс можа паўплываць на навуковыя мадэлі, згодна з якімі разлікоўваюцца кліматычныя зьмены.
0
Электробус / Адказаць
21.11.2018 / 19:03
Как тебе такое, Альберт Гор? )
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру