А найгорай у выніку бясснежнай і цёплай зімы ў Беларусі зайцам-белякам. Яны не могуць надзейна схавацца ад драпежнікаў, бо памянялі футра з шэрага на белае.

У Бярэзінскім запаведніку праз адсутнасць снегу зайчыкі сталі лёгкаю здабычаю для драпежных птушак.

Анамальныя паводзіны характэрныя і для іншых жывёл. Як адзін папрачыналіся барсукі, які яшчэ два месяцы таму нібыта дэкларавалі пра тое, што кладуцца спаць,.

Мядзведзі спаць і не збіраюцца. Праўда, навукоўцы бачаць у гэтым станоўчы фактар. Позні сон добра ўплывае на беларускіх мішак. Яны становяцца больш моцнымі, бо не трацяць запасы арганізму на працяглы сон.

Цікава, што гэту душэўную навіну ў якасці галоўнай паведаміла сёння раніцай радыёстанцыя Эхо Москвы са спасылкай на Інтэрфакс.

Пакуль жа снег у Еўропе выклікае лёгкую зайздрасць. Калі, напрыклад, глядзіш рэпартажы з Кубку свету па біятлоне, што гэтымі днямі праходзіць у шведскім Эстэрсундзе (учора, дарэчы, Рустам Валіулін заняў там 9-е месца ў спрынце, а Дар’я Домрачава – 10-е).

Снегу там вышэй за калена, ён усё падае і падае. Елкі стаяць у прыгожых белых футрах.

Сіноптыкі прагназуюць пахаладанне і ў Беларусі.

Сёння захаваецца плюсавая тэмпература, а ў ноч на панядзелак пахаладае. Уначы будзе 0 -2, раніцай пойдзе снег. Удзень -1 +1. Раніцай аўторак -5 С. Атмасферны ціск паціху будзе расці (з 738 мм да 743).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?