21.11.2018 / 19:19

Стала вядома, куды ўладкаваўся папярэдні кіраўнік БРСМ 27

Андрэй Белякоў. Фота Minsknews.by.

Як стала вядома «Народнай Волі», 42-гадовы Андрэй Белякоў, які ў маі пакінуў пост першага сакратара БРСМ, працуе цяпер у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.

«Асноўная мая дзейнасць — гэта навуковая сфера», — сказаў Белякоў у інтэрв'ю Марыі Эйсмант. У РІВШ ён працуе намеснікам начальніка ўпраўлення па выхаваўчай працы з моладдзю.

Адначасова Белякоў застаецца членам Савета Рэспублікі, ён быў абраны ў 2016 ад Гомельскай вобласці. Сенатары, падкрэслівае выданне, працуюць на грамадскіх пачатках і заробку не атрымліваюць.

Белякоў кіраваў Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі менш за чатыры гады. На яго месца быў абраны 31-гадовы Дзмітрый Варанюк.

0
!!! / Адказаць
21.11.2018 / 19:34
«Асноўная мая дзейнасць — гэта навуковая сфера», — сказаў Белякоў у інтэрв'ю Марыі Эйсмант. У РІВШ ён працуе намеснікам начальніка ўпраўлення па выхаваўчай працы з моладдзю." Сапраўды навуковая дзейнасць працаваць намеснікам начальніка ўпраўлення па выхаваўчай працай з моладдзю!!!
0
Джоннi / Адказаць
21.11.2018 / 19:39
На маю думку, РIВШ - гэта ярмо на шыi бюджета краiны. Чым там займаюцца бюпакраты? Тым каб ускладнiць жыццё людзей. Гэта назiраннi з майго досведу звароту у РIВШ.
0
Туш / Адказаць
21.11.2018 / 19:44
У РІВШ ён працуе намеснікам начальніка ўпраўлення па выхаваўчай працы з моладдзю.
https://nn.by/?c=ar&i=221013
«Асноўная мая дзейнасць — гэта навуковая сфера»
https://nn.by/?c=ar&i=221013

Не зразумела як адно з другім звязана, але умець настолькі прафесійна праціраць порткі ня кожны тунеядзец умее. 
У РІВШ ён працуе намеснікам начальніка ўпраўлення па выхаваўчай працы з моладдзю.
https://nn.by/?c=ar&i=221013

У РІВШ ён працуе намеснікам начальніка ўпраўлення па выхаваўчай працы з моладдзю.

https://nn.by/?c=ar&i=221013
Паказаць усе каментары/ 27 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру