22.11.2018 / 08:38

Дзмітрый Гурневіч: Лепш «беларускі орднунг», чым татальная ўкраінская карупцыя Абмяркоўвайце! 46

Журналіст Дзмітрый Гурневіч піша ў сваім фэйсбуку.

Арцём Шрайбман апісаў памежныя прыгоды з паездкі і вяртання з Украіны. Пахваліў Беларусь «где хоть как-то работают законы…». Дзіма Галко абурыўся, што Арцём хваліць аўтарытарызм.

Я меў таксама непрыемныя сітуацыі на ўкраінскай-польскай мяжы, з украінскага боку. Яшчэ ў студэнцкія гады. Вяртаўся са Львова ў Варшаву і мне на мяжы сказалі, што я не магу ехаць цягніком (у мяне быў квіток), бо пераход не міжнародны, а польска-ўкраінскі, а я ж беларус. Але «вопрос можна было решіть». Я плюнуў прынцыпова і пайшоў на падсадку. Сеў у аўто да палякаў і мне праз пару хвілін сказалі, што я мушу дакладаць да хабару. Для ўкраінскіх памежнікаў. Гэта нічога не вырашала, не прысьпешвала чаргу. Проста кожная машына павінна была даць «на лапу». Я нешта бунтаваў, кіроўца параіў выйсьці з машыны. Я далажыў. Я не ўяўляю, як можна жыць у такой сітуацыі пастаянна. Аднойчы гасьцяваў у сябра на працы ў Беларусі (ён працаваў інжынерам у шпіталі). Да гарбаты я меў пячэнне з Польшчы, ён папрасіў схаваць, каб не падумалі, што хабар.

Ці калі я скажу, што на беларускай мяжы я НІКОЛІ за 19 гадоў падарожжаў ня меў праблем, хамства, я буду адбельваць рэжым? Неа. Гэта халодны факт. Мы можам знайсьці мільён рэчаў, якія нас бесяць, але беларускі орднунг, які месцамі стамляе, напружвае (я не кажу пра аўтарытарызм, палітыку, а пра бытавыя пытаньні), шчыра, адпавядае больш, чым адсутнасьць чытэльных правілаў. Лукашэнка тут ні пры чым. Так было да яго, і так будзе пасьля. Нездарма Касьцюшка нарадзіўся ў Беларусі. А гэта ён сказаў: «Хто ня хоча прытрымлівацца правілаў, той ня варты свабоды». Дарога нашая доўгая, як ракам да Кітая, але тое-сёе ёсьць.

Дзмітрый Гурневіч, Facebook.com

13
З-пад Гомля / Адказаць
22.11.2018 / 08:52
Што ёсьць, таго не схаваеш.
16
Алекс / Адказаць
22.11.2018 / 08:55
Згодны
9
dalwitz / Адказаць
22.11.2018 / 09:36
Украине до нас , как до Луны . У нас всё хитрей и изощреннее. Причём всё это под знаком улучшения и повышения . Начинается гигантская стройка , масса людей , техники , начальства . Жизнь кипит . Но в один день всё заканчивается ...мол денег нет . Опять техника , всё засыпается и тишина . Миллионы поделены , ничего не сделано и отвечать не за что . Пример ? Да хотя бы развязка МКАД - Ташкентская к ЧМ по хоккею . Да я таких объектов только вокруг Чижовки пяток сходу назову .
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру