В.а. прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян прыняў кіраўніка літоўскай кампаніі «Белтэхніка» Армена Аруцюняна, што займаецца вытворчасцю сельскагаспадарчай тэхнікі, піша armenpress.am

На сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні, звязаныя з рэалізацыяй літоўскай кампаніяй ў Арменіі праграмы па вытворчасці сельскагастэхнікі.

Нікол Пашынян адзначыў, што ўрад Арменіі зацікаўленыа ў рэалізацыі інвестыцыйнай праграмы, стварэнні новых працоўных месцаў, і крокі выканаўчай улады накіраваны на стварэнне спрыяльных для інвестараў умоў.

А.Аруцюнян адзначыў, што плануецца вырабляць у Арменіі сучасную сельскагаспадарчую тэхніку, якая будзе даступная фермерам па нізкай цане, а таксама прадукцыя будзе экспартаваная на еўрапейскі рынак. Новы завод будзе створаны на базе завода «Айэлектрамаш». На пачатковым этапе плануе штогод выпускаць 3000 трактароў, а другі завод павялічыць вытворчасць яшчэ на 5000 трактароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0