У Гродне выяўлены чацвёрты выпадак захворвання на шаленства жывёл у 2018 годзе. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік галоўнага ветэрынарнага доктара Дзмітрый Гайда.

Невядомы звярнуўся ў гарадскую ветстанцыю па тэлефоне і распавёў, што на вуліцы Давыда Гарадзенскага знойдзены труп ката. На месца выехалі спецыялісты. Лабараторныя даследаванні паказалі, што жывёла хварэла на шаленства.

У раёне, а гэтая вуліца размешчана ў цэнтры Гродна, праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, у тым ліку пазапланавая вакцынацыя (на базе ЖЭСаў).

Гэта чацвёрты выпадак шаленства жывёл у абласным цэнтры. У кастрычніку каранцін на дзвюх вуліцах уводзіўся з-за шалёных тхара і ката, у пачатку лістапада прычынай каранціну таксама стаў шалёны кот.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0