22.11.2018 / 12:04

Ізаляванае племя на індыйскім востраве забіла амерыканскага прапаведніка 36

Амэрыканец загінуў на індыйскім востраве, які зьяўляецца домам для ізаляванага племені. Яно вядомае тым, што нападае на чужынцаў з лукамі і стрэламі, перадае радыё «Свабода». 

Чалавек, ідэнтыфікаваны як Джон Чаў, прыехаў на Паўночны Сэнтынэльскі востраў, дзе жыве племя сэнтынэльцаў. Паліцыя затрымала сямёх рыбакоў за тое, што яны дапамаглі 27-гадоваму амэрыканцу трапіць туды.

Сэнтынэльцы застаюцца сярод апошніх плямёнаў у сьвеце, якіх не кранула сучасная цывілізацыя. Яны вядомыя поўнай адмовай ад кантакту з чужынцамі і часта нападаюць на любога, хто набліжаецца да іх.

Сваякі Чаў выказалі ў Instagram смутак з нагоды яго сьмерці. Сям’я таксама заклікала праваахоўнікаў вызваліць тых, хто дапамагаў Чаў трапіць на востраў.

Запісы ў сацыяльных сетках сьведчаць, што Чаў на працягу апошніх некалькіх гадоў падарожнічаў па розных частках паўднёвай Індыі і прапаведаваў хрысціянства.

Сэнтынэльцы многія тысячы гадоў жывуць без кантактаў з іншымі цывілізацыямі. Яны не ўмеюць здабываць агонь, палююць з дапамогай лукаў і стрэл і атакуюць з лукаў верталёты з людзьмі, якія прылятаюць назіраць за іх жыццём. Колькасць племені невядомая, але ацэньваецца прыкладна як 150 чалавек. Сэнтынэльцы — самы закрыты з народаў, якія насяляюць астравы.

29
людзі, беражыце лес! / Адказаць
22.11.2018 / 13:04
цяпер там будзе амерыканскае пасольства...

17
Туш / Адказаць
22.11.2018 / 13:12
Пакіньце ў спакоі гэтых людзей. Што туды лезьці. Племя забіла, бо ведае, што пускаючы такога "госця", усё племя будзе знішчана простым грыпам ці якой іншай лёгкай хваробай. Турыстычная ідыёт, калі не ведаў гэтага. Па вялікім рахунку, дзеля фоткі ў інстаграме, ён хацеў падвергнуць смярцельнай небяспецы сотню жыццяў.
7
Анита / Адказаць
22.11.2018 / 13:39
счастливые люди,ни тебе политики ,ни разделения на бедных и богатых,ни статуй городового ни указов про подписку на СовБелку.
Паказаць усе каментары/ 36 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру