«Сумнеўныя асобы, што выдаюць сябе за «гісторыкаў», папы-паўвар'яты з няісных цэркваў, «палітыкі» з БНФ носяцца з нейкімі «крыжамі», якія хочуць усталяваць там, дзе мае вечна тырчэць асінавы кол», — грыміць лукашэнкаўская газета.
«Не магу прамаўчаць пра артыкул «Партизаны выдали сельчан за полицаев?», надрукаваны ў одной з масавых газетаў», — піша чытач газеты «Советская Белоруссія», ветэран вайны, у паласным артыкуле, у якім адчуваецца рука рэдактара.
«Журналіст» Хурсік — ці хто калі чуў пра такога журналіста? — што наслухаўся розных плётак і злоснай брахні, публічна сцвярджае ў сваёй нізкапробнай брашурцы, што 14 красавіка 1943 г. партызаны напалі на вёску і без разбору стралялі, рэзалі, палілі мірных жыхароў.Гэта поўная мана! Не трэба блытаць савецкіх партызан з эсэсаўцамі і іх прыслужнікамі–паліцаямі! Бог гэтага не даруе!»
Гэтая апеляцыя да Бога асабліва кранае на старонках газеты, што дагэтуль называецца «савецкай» — прытым, што савецкія ўрады ў дзясятках краінаў свету вынішчылі мільёны людзей толькі за тое, што яны захоўвалі вернасць сваёй веры. Гісторыя памятае, што да 1941 году на ўсю Ўсходнюю Беларусь, у якой знаходзіцца і Дражна, не заставалася ніводнага касцёла і пара цэркваў. А тую пару цэркваў захоўвалі толькі таму, што іх абсадзілі агентамі савецкай тайнай паліцыі, якая гэтак выяўляла таемных вернікаў. Дражна, дарэчы, была каталіцкай вёскай, за што асабліва пацярпела ў 1937-м.
Што ж здарылася ў Дражне на самой справе?
Версія «СБ» такая: пасля няўдалай атакі партызаны прынялі рашэнне даць паліцыянтам бой на адкрытай мясцовасці.Паводле партызанскіх разведзвестак, паліцыянты штотыднёва ездзілі ў Старыя Дарогі па зброю. І вось 15 чэрвеня 1943 г. партызаны зладзілі ім каля вёскі Шапчыцы засаду. І, маўляў, калі ў абозе здарыліся не толькі паліцыянты, але і мірныя жыхары, то кулі не перабіралі...
«Сумнеўныя асобы, што выдаюць сябе за «гісторыкаў», папы-паўвар'яты з няісных цэркваў, «палітыкі» з БНФ носяцца з нейкімі «крыжамі», якія хочуць усталяваць там, дзе мае вечна тырчэць асінавы кол», — грыміць лукашэнкаўская газета з нагоды публікацыі кнігі пра партызанскія зверствы ў Дражне. Як вядома, мясцовыя жыхары і выхадцы з Дражна, што жывуць у сталіцы, паставілі ў вёсцы крыж. Аднак улады яго выцягнулі.
«Людзі хаваліся ў ямах з-пад бульбы, дык адну сям'ю проста там і расстралялі, не пашкадавалі, —расказвае жыхар Дражна 80-гадовы Ўладзімір Апанасевич. Не вытрымлівае і плача. — Мяне доля зберагла, а некаторых
падлеткаў партызаны адводзілі за паўкіламетра ў поле і расстрэльвалі»,— запісаў успаміны ацалелых дражненцаў журналіст «Камсамольскай правды в Белоруссіі».
Апошнія сведкі той вайны яшчэ жывыя.