У адным з чарговых выпускаў праграмы «Размовы з уладыкам Паўлам» патрыяршы экзарх Беларусі адказаў на пытанне, кім стане праваслаўны чалавек, калі возьме шлюб з мусульманкай па мусульманскім звычаі. 

Відэа пачыналася з закліка да «Святой Русі» захоўваць веру. 

Адказ па сутнасці Павел даў адразу: «Я не ведаю, кім ён стане», — сказаў ён. 

А потым заклікаў захоўваць праваслаўную веру, пераймаючы прыклад мусульман.

«Я б хацеў звярнуць увагу на мусульман — як яны захоўваюць веру, як яны вызнаюць яе, як яны моляцца, — сказаў мітрапаліт Павел. — Калі прыйшоў час рабіць намаз, то ўсё: хай хоць танкі страляюць, хай хоць з аўтаматамі на іх ідуць, страляюць іх.. Мусульманін раскрыў свой дыван, зрабіў амавенне, робіць малітву, ты яго хоць забі, а ён будзе рабіць».

«Звярніце ўвагу, які ў іх настрой. А мы як, праваслаўныя?

Свечку паставіў і ўцёк. У нас стрыжня няма, мы згубілі стрыжань. Уяўляеце, хто такі чалавек з надламаным хрыбтом? Ён ні хадзіць, ні рухацца не можа. Павінен быць і стрыжань душы», — сказаў таксама Павел.

Калі чалавек згубіць праваслаўную веру, то ён стане «гарэлай галавешкай», перасцярог мітрапаліт. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0