Інцыдэнт адбыўся ўвечары 7 лістапада. З заявай у міліцыю звярнуўся 34-гадовы мужчына, які паведаміў, што з яго незамкнутага «Мэрсэдэса-Бенц-Спрынтара», што стаяў ля дома, прапалі відэарэгістратар, мультытул, ліхтарык, і нож.

Шкоду ён ацаніў у 251 рубель. Па адбітках пальцаў аператыўнікі крымінальнага вышуку хутка вылічылі злодзея. Ім аказаўся вучань трэцяга класа, які жыве ў адным доме з пацярпелым.

Распачата крымінальная справа па ч.1 арт.205 (таемнае выкраданне маёмасці (крадзеж). Але паколькі суб'ект злачынства не дасягнуў ўзросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, справа будзе спыненая. Па выніках расследавання будзе дадзена прававая ацэнка выхаваўчым дзеянням бацькоў. А хлопчыка паставяць на прафілактычны ўлік.

Дзіця з добрай сям'і, да гэтага ні ён, ні яго бацькі ў поле зроку праваахоўнікаў не траплялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?