22.11.2018 / 16:26

Былому гендырэктару «Івацэвічдрэў» далі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй 3

Вечерний Брест

Брэсцкі абласны суд вынес прысуд былому генеральнаму дырэктару ААТ «Івацэвічдрэў» Уладзіміру Шульгу і прыяцелю яго сына Аляксандру Непляховічу, піша Tut.by.

Уладзімір Шульга прызнаны вінаватым у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі, што пацягнулі цяжкія наступствы. Ён прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Яшчэ адзін фігурант, прыяцель сына Уладзіміра Шульгі, Аляксандр Непляховіч прызнаны вінаватым у дапамаганні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, у красавіку мінулага года КДБ затрымаў былога гендырэктара «Івацэвічдрэў», яго сына і прыяцеля. Устаноўлена, што ў 2014-2017 гадах пры арганізацыі паставак меламіну і хімічных дабавак дырэктар меў магчымасць напрамую заключыць дагаворы з прадпрыемствам-вытворцам. Замест гэтага ён купляў меламін і іншыя дабаўкі ў фірмы, якая была падкантрольная яго сыну і яго прыяцелю Аляксандру Непляховічу. У выніку прадукцыю закуплялі па завышанай цане. Шкода ацэньваецца ў 749 тысяч рублёў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Жадность фраера / Адказаць
22.11.2018 / 16:45
Не делился с нужными людьми - потерял всё.
0
Иоханан Марусидзе / Адказаць
22.11.2018 / 19:14
Да ничего он не потерял - через полгода откинется прямо в офисное кресло из натуральной кожи+секретарша. Белорусская юстиция, называется!
1
Адабрам / Адказаць
22.11.2018 / 21:24
Варъё, павiнна сядзець у турме .
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру