22.11.2018 / 16:53

Кучму на Мінскіх перамовах заменіць сілавік Марчук 3

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прызначыў Яўгена Марчука прадстаўніком Украіны ў Часовай кантактнай групе на Мінскіх перамовах, піша bbc.com.

77-гадовы Яўген Марчук заменіць на гэтай пасадзе экс-прэзідэнта Леаніда Кучму, які перастаў працаваць у пачатку кастрычніка 2018 года.

Марчук працаваў у КГБ СССР, затым быў першым старшынёй СБУ, прэм'ер-міністрам, сакратаром СНБА і кіраўніком Мінабароны.

Менавіта Марчук быў міністрам абароны ў час супрацьстаяння паміж Украінай і Расеяй вакол косы Тузла ў 2003 годзе.

1
Вожык / Адказаць
22.11.2018 / 18:23
А як жа Юшчанка??
1
АлесГут / Адказаць
22.11.2018 / 20:59
Не Кучму трэба замяніць, а месца перамоваў. Мінск ня можа з'яўляцца пляцоўкай для перамоваў па зразумелым падставам
0
Niemand / Адказаць
23.11.2018 / 01:33
Нармальна. Пан Марчук - правільны дзядзька. Ён адным з першых пачаў выпісваць сапраўдныя падс...ачнікі маскавітам.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру