У Лідзе завяршылася рэканструкцыя вуліцы Свярдлова. «Сёння гэта шырокі праспект, які з'яўляецца яшчэ і часткай магістралі, якая вядзе ў суседнюю дзяржаву, Літву.

І для тых гасцей Лідчыны, хто заязджае да нас з паўночнага напрамку, вуліца Свярдлова выступае ў ролі своеасаблівай візітнай карткі горада, або, калі хочаце, уязной брамы. І назва яе павінна быць адпаведная», - адзначае «Лідская газета».

Жыхары горада, грамадскія аб'яднанні падтрымалі ідэю і ўзялі актыўны ўдзел у абмеркаваннях аб перайменаванні, якія ладзіць рэдакцыя «ЛГ».

Віленская, Віленскі тракт, Віленскі гасцінец (у сувязі з накірункам на Вільню), праспект Маршала Ракасоўскага (бо пад яго кіраўніцтвам праводзілася аперацыя «Баграціён» па вызваленні Беларусі ў 1944 годзе), Шлях Скарыны або вул. Францыска Скарыны, Надзеі Паповай — гэтыя і іншыя варыянты гучалі ад лідчан, у тым ліку тых, хто жыве зараз далёка ад радзімы.

Найчасцей гучыць прапанова вярнуць вуліцы гістарычную назву: Віленская.

 Вуліца Віленская ў Лідзе існавала ад XVII стагоддзя. Абмеркаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0