Касю Салаўёву хочуць абвінаваціць у супраціве і нападзе на супрацоўніка міліцыі.

Дзяўчына падпісалаcя пад распараджэннем, што будзе з'яўляцца на допыт на першае патрабаванне пракурора.

6 снежня Кася Салаўёва разам з актывістамі розных моладзевых арганізацый удзельнічала ў акцыі салідарнасці з Аляксандрам Баразенкам. Акцыі праходзілі на вуліцы Валадарскага і на Кастрычніцкай плошчы Менску.

Паводле сведчанняў сябраў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» і кампаніі «Еўрапейская Беларусь», байцы спецназу міліцыі ў часе разгону акцыі груба штурхалі дзяўчат, некаторых нават збівалі.

Некалькіх удзельнікаў акцыі затрымалі. Пазней усіх, акрамя Касі Салаўёвай, адпусцілі. Падчас затрымання Салаўёва закранула твар спецназаўца. У таго з'явілася малапрыкметная драпіна.

Гэта стала падставаю, каб дзяўчыну ўсю ноч трымалі ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0