Беларусь і Еўрасаюз рэальна наблізіліся да магчымасці падпісання пагадненняў аб рэадмісіі і палягчэнні візавых фармальнасцей. Пра гэта сёння на адкрыцці XVI Мінскага форуму заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка, перадае БелТА.

Краўчанка адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў партнёрстве з ЕС, але членства Беларусі ў ЕС «не ставіцца перспектывай», піша tut.by.

Што да спрашчэння візавага рэжыму, дык намеснік міністра спадзяецца, «што гэты пакет не патрапіць у такую ​​ж сітуацыю, якая, на жаль, на дадзены момант склалася ў дачыненні праекта пагаднення аб прыярытэтах партнёрства».

Акрамя таго, у МЗС лічаць, што Усходняе партнёрства павінна ўмацоўваць супрацоўніцтва і давер у рэгіёне, а вынікі ініцыятывы павінны быць бачныя, выгадныя і зразумелыя грамадзянам краін-партнёраў і членаў ЕС.

— За 10 гадоў існавання Усходняга партнёрства можна было зрабіць больш. Таму мы ўсе павінны вырашыць, ці патрэбныя наступныя 10 гадоў. Мы лічым, што патрэбныя і прапануем падумаць, чаго мы павінны дасягнуць, выкарыстоўваючы гэты інструмент, да 2030 года, - сказаў Краўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0