Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС шукаюць мужчыну, які беспадстаўна збіў 77-гадовую жыхарку Ленінскага раёна каля пад'езда дома 10 па вул. Малініна, паведамляе ГУУС Мінаблвыканкама.

Жанчыне ўдалося збегчы ад зламысніка.

Распачатая крымінальная справа за хуліганства. Падазраваны трапіў на запіс камеры відэаназірання ў прадуктовай краме, дзе набываў алкаголь.

Праваахоўнікі просяць тых, хто пазнаў мужчыну на фота ці быў відавочцам здарэння, звяртацца ў Ленінскае РУУС або паведаміць па тэлефонах: +375 29 669 49 32, +375 33 303 40 91 альбо 102.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0