22.11.2018 / 20:45

Золатава: Абвінавачанне выставілі пасля трох гадзінаў допыту 9

Страты ад дзейнасьці галоўнага рэдактара TUT.BY ацанілі ў 10 тысяч рублёў, але абвінавачаньне ў несанкцыянаваным доступе зьнялі, піша радыё «Свабода».

Сьледчы камітэт вінаваціць галоўнага рэдактара TUT.BY Марыну Золатаву ў «бязьдзейнасьці адказнай асобы». Цяпер ёй пагражае да 5 гадоў пазбаўленьня волі. Гэты артыкул «цяжэйшы», чым у іншых 14 фігурантаў «справы БелТА».

Абвінавачаньне ў незаконным доступе да інфармацыі з галоўнага рэдактара Tut.by зьнялі. Але страты ад яе дзейнасьці ацанілі ў 10 тысяч рублёў. Гэта тыя заходы на БелТА, якія не ўдалося ідэнтыфікаваць — каму канкрэтна з падначаленых Золатавай яны належаць.

Як распавяла Свабодзе Марына Золатава, магчымасьці перавесьці яе справу ў адміністратыўную не было, бо да сёньня ёй не было высунутае абвінавачаньне.

«Сьледзтва яшчэ працавала з матэрыяламі, таму высунулі абвінавачваньне толькі сёньня. Ці перавядуць і маю справу ў адміністратыўную, невядома, бо гэта ж не ад мяне залежыць. Мой допыт сёньня доўжыўся больш за 3 гадзіны».

Фота на застаўцы — Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Valadzimir / Адказаць
22.11.2018 / 21:15
"Высунуць абвінавачваньне" - такая жахлівая калька з расейскай. Няўжо ў беларускай мове нельга знайсьці (ці прыдумаць) нейкі іньшы тэрмін для гэтага юрыдычнага дзеяньня?
1
Гойя / Адказаць
22.11.2018 / 21:27
Власть маразматически вылезает из созданного ею же маразматического от начала до конца скандала. Информация БелТА, не представляющая собой ничего существенного ни с какой точки зрения, вдруг превратилась в какой-то омут, из которого не могут выбраться и те, кого арестовывали и тягали на допросы, и те, кто все это устраивал, и даже сама БелТА и ее руководительница, которую попросту использовали. Вот только зачем все это было? Сон разума рождает известно кого...
1
МатрУна / Адказаць
22.11.2018 / 21:56
она попала в жернова  шизоидной системы ((((
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру