Для таго, каб пакінуць каментар на сайце СМІ, трэба будзе пакінуць свой нумар тэлефона і атрымаць на яго код.

Пра гэта заявіў міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч у эфіры тэлеканала АНТ.

Ён запэўніў, што нумар будзе вядомы толькі адміністратару сайта, на якім карыстальнік пакідае каментар.

Новаўвядзенне мае запрацаваць 1 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0