Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Магілёўдрэў» будзе выпускаць корпусную мэблю на замову IKEA.

Вытворчасьць будзе наладжаная на наяўным абсталяваньні па мадэлях швэдзкай кампаніі. Асваеньне выпуску новай мэблі абумоўленае зьмяненьнем попыту на спажывецкім рынку Заходняй Эўропы, куды рэалізуецца амаль 50% прадукцыі прадпрыемства. Апроч папулярнай зараз у замежных пакупнікоў мэблі з масіву бярозы, «Магілёўдрэў» прапрацоўвае пытаньне пра вытворчасьць мэблі з вольхі. Калі навінка спадабаецца пакупнікам, прадпрыемства мае намер паступова нарошчваць аб’ёмы.

Белорусские новости са спасылкай на АТН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0