Знакаміты рэжысёр-мультыплікатар Юры Фрыдман памёр у Маскве ў адной з клінік.

Яму было 75 гадоў. Апошнія дні Юры Фрыдман кепска пачуваўся, а ў нядзелю ягоны стан рэзка пагоршыўся. Медыкі пачалі падазраваць прабадную язву страўніка, і ў шпіталь Фрыдмана прывезлі ў стане комы.

Юры Фрыдман працаваў на Масфільме, у Тэатры лялек Сяргея Абразцова, гледачы ведаюць яго таксама, як аднаго са стваральнікаў мультфільма пра парсючка Фунціка.

Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0