У суботу днём месцамі, пераважна па поўначы краіны, невялікія ападкі (у асноўным мокры снег). На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -2..- 8°С, удзень -3.. + 3°С.

25 лістапада, у нядзелю, краіна будзе знаходзіцца пад уплывам атмасфернага фронту, што змяшчаецца з Заходняй Еўропы. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, па поўдні з дажджом). Ноччу ад -6°С па паўночным усходзе да + 1°С па паўднёвым захадзе краіны, максімальная - днём -3.. + 4°С.

26 лістапада ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём па крайнім паўднёвым усходзе краіны чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. Максімальная тэмпература днём -5.. + 1°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0