Лукашэнка абурыўся, што асуджаныя карупцыянеры неўзабаве выходзяць на свабоду. «Шуневіч за добрыя паводзіны іх выпускае. Гэтага больш не будзе», — заявіў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што на гэты конт ужо дадзены прамыя ўказанні.

«Нікога не выпускаць. І за карупцыю толькі дадаваць будзем. Патрапілі ў турму на 20 гадоў — яшчэ 10 дадамо. Думайце, як жыць далей. 25-ы раз паўтараю: лепш бедным на волі, чым багатым у турме».

Гучныя заявы ён зрабіў на рэспубліканскім семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічага комплексу Беларусі, піша БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0