Разам з Букмекерскай канторай Марафон сочым за перадапошнім турам нашай вышэйшай лігі.
У гэтую сераду «Шахцёр» упершыню за чатыры з паловай гады здолеў перамагчы БАТЭ. Вынесеная гульня 28-га тура была вельмі важнай для салігорцаў у барацьбе за «срэбра» — цяпер яны галоўныя фаварыты гэтай гонкі.
Пасля мінулага тура з еўракубкавымі надзеямі развіталася брэсцкае «Дынама» (0:1 у Гарадзеі), а з вышэйшай лігай — «Дняпро». Слабая надзея магілёўцаў была разбітая звышматываваным калектывам мінскага «Тарпеда». Перамога дазволіла «аўтазаводцам» ускочыць ажно на 13-ы радок табліцы.
Цяпер больш падрабязна пра падзеі 29-га тура, усе матчы якога стартуюць у адзін час — 24 лістапада а 14:00.
«Тарпеда-Мінск» — «Тарпеда-БелАЗ»
- Мінск, САК «Алімпійскі»
- Каэфіцыенты: «Тарпеда-Мінск» (перамога) — 3.70; нічыя — 3.20; «Тарпеда-БелАЗ» (перамога) — 2.05
Пасля нічыёй з «Праменем» жодзінцы амаль страцілі шанцы на «еўракубкавы» чацвёрты радок. Але разлічваць на тое, што ў «чорна-белым» дэрбі каманда Кубарава дапаможа мінскім сябрам выратавацца ад вылету, не варта.
Гульцы мінскага «Тарпеда» святкуюць перамогу над «Дняпром» разам з фанатамі. Фота ФК «Тарпеда-Мінск».
Паназіраць за гульнёй будзе вельмі цікава — абедзве каманды набралі ход: у Жодзіна восем матчаў без паразаў і прапушчаных мячоў, у Мінска — дзве перамогі запар з агульным лікам 6:1.
Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда-БелАЗ».
«Дняпро» — «Дынама-Мінск»
- Магілёў, стадыён «Спартак»
- Каэфіцыенты: «Дняпро» (перамога) — 16.00; нічыя — 7.90; «Дынама» (перамога) — 1.135
Капітан «Дняпра» Аляксандр Паўлаў сказаў, што «Дынама» не заваюе медалі, бо ім яшчэ гуляць з магілёўцамі.
Гэта выглядае даволі смешна з боку прадстаўніка безапеляцыйна горшай каманды чэмпіянату, але без цяжару турнірнай барацьбы «Дняпро» можа і нарабіць сюрпрызаў.
Але букмекеры словы Паўлава зусім не ўспрымаюць.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
«Слуцк» — «Іслач»
- Бабруйск, стадыён імя А. Пракапенкі
- Каэфіцыенты: «Слуцк» (перамога) — 2.88; нічыя — 2.84; «Іслач» (перамога) — 2.70
Случчакі зрабілі найкруцейшы падарунак для сваіх заўзятараў перад апошняй хатняй гульнёй сезона — перанеслі яе ў Бабруйск.
Ёсць версія, што гэта больш звязана з угодкамі Слуцкага збройнага чыну, чым з «магчымымі неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я». Але як бы тое ні было, у выніку атрымаецца панылейшая гульня дзвюх нематываваных каманд без глядацкай зацікаўленасці.
Прагноз «НН»: «Іслач» не саступіць.
«Віцебск» — «Гарадзея»
- Віцебск, ЦСК ФК «Віцебск»
- Каэфіцыенты: «Віцебск» (перамога) — 1.48; нічыя — 3.75; «Гарадзея» (перамога) — 7.80
Мы б не былі настолькі адназначнымі ў прагнозах на гэтую гульні, як букмекеры.
«Гарадзея» выйграла апошнія тры гульні з агульным лікам 10:1 і яшчэ можа заскочыць у першую палову табліцы, выкінуўшы адтуль панылы «Слуцк».
У апошнім туры «Гарадзея» перамагла ў брэсцкага «Дынама». Фота ФК «Гарадзея».
«Віцебск» жа пасля дзвюх паразаў ад прамых канкурэнтаў за медалі змог перамагчы ў «Іслачы». Ці зможа справіцца з «Гарадзеяй» — тое яшчэ пытанне.
Прагноз «НН»: тотал большы за 2,5.
«Дынама-Брэст» — «Гомель»
«Гомель» не можа перамагчы ўжо сем тураў. У актыве «бела-зялёных» за гэты час — адзін турнірны бал і столькі ж галоў. Да ўсіх праблем каманды дадаліся падазрэнні ва ўдзеле ў дамоўнай гульні падчас міжсезоннага збору на Кіпры.
У «Дынама» ж свае разборкі: клуб падаў скаргу ў міжнародны спартовы арбітраж наконт рашэння АБФФ спагнаць з клуба 265 тысяч даляраў за пераход Паўла Савіцкага. Сам гулец дапамог зборнай прабіцца ў плэй-оф Лігі нацый і ў чэмпіянаце можа паспець яшчэ далей адарвацца ад канкурэнтаў у гонцы бамбардзіраў.
Прагноз «НН»: перамога «Дынама».
«Мінск» — «Нёман»
«Нёман» захрас на сёмым радку і не можа выйграць ужо пяць тураў запар. На шчасце гродзенцаў — за імі апынуўся «Слуцк» з ягонымі праблемамі, таму ні вышэй, ні ніжэй «Нёман» ужо не зрушыцца.
«Мінск» у гэтым сезоне паўстаў яскравай, але нестабільнай камандай, якая можа тройчы забіць лідарам табліцы, а потым скруціцца ад каманды кшталту «Іслачы». Цікава будзе паназіраць за калектывам Лухвіча ў будучыні.
Прагноз «НН»: «Мінск» не саступіць.
«Смалявічы» — «Шахцёр»
- а/г Кастрычніцкі
- Каэфіцыенты: «Смалявічы» (перамога) — 9.10; нічыя — 4.45; «Шахцёр» (перамога) — 1.36
Пасля 22-га тура «Смалявічы» шлі на адзінаццатым радку табліцы за восем балаў ад зоны вылету. Вырашыўшы, відаць, што справа зробленая, гульцы расслабіліся, што вылілася ў шэсць матчаў без перамог і прамежкавы чатырнаццаты радок, які лёгка можа пераўтварыцца ў гарбуз перадапошні, што выльецца ў займальны наступны сезон на прасторах першай лігі.
Дзяніс Лапцеў забіў двойчы ў браму БАТЭ. Фота ФК «Шахцёр».
Каб «Шахцёру» атрымаць срэбраныя медалі, трэба ў апошніх турах адолець «Смалявічы» і «Мінск». Задача для калектыва Ташуева не самая складаная.
Прагноз «НН»: перамога «Шахцёра».
БАТЭ — «Прамень»
«Прамень» у апошніх дзевяці турах саступіў толькі аднойчы, але гэта не надта дапамагло камандзе Біёнчыка адарвацца ад зоны вылету.
Трэнерскі штаб БАТЭ захоча збергачы лідараў перад важнай гульнёй у Лізе Еўропы, але пасля аплявухі ў Салігорску трэба будзе рэабілітавацца перад заўзятарамі.
Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.
ТУРНІРНАЯ ТАБЛІЦА
Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах, а таксама падумайце над перадапошняй магчымасцю схадзіць на стадыён у гэтым годзе! Лічыце сябе экспертам у беларускім футболе — зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!