Сёння «Дынама» прайграла ва Уладзівастоку «Адміралу» з лікам 1:5.
«Адмірал», які выступае ва Усходняй канферэнцыі, мае найгоршы паказчык у Кантынентальнай хакейнай лізе: на яго рахунку ўсяго 17 балаў.
«Дынама» ў Заходняй канферэнцыі разам з «Северсталлю» займаюць апошні радок. У камандаў па 20 балаў пасля 31 гульні (у «Дынама» восем перамогаў і 23 паразы). Адставанне ад зоны плэй-оф складае шэсць балаў.
Нагадаем, што 9 лістапада з пасады галоўнага трэнера быў звольнены Гордзі Дуаер (у каманды было 6 перамогаў і 19 паразаў) і прызначаны Андрэй Сідарэнка. Пасля гэтага каманда двойчы перамагла і чатыры разы прайграла
0
0
0
0
0
0