У мінскім фэйсбуку спрачаюцца: чысціня ў дамах беларусаў — гэта таму што Лукашэнка прымушае ці яны самі?

Вялікая частка лічыць, што беларусы без Лукашэнкі маніякальна памяшаныя на парадку. Гэта асаблівасць іх культуры.

Лукашэнка — гэта хутчэй беспарадак, чым парадак. Ехаў гэтым летам з Вільні ў Менск разам з журналістам. Як толькі перасеклі мяжу, ён балюча тыцнуў мяне локцем у бок і паказаў на палі ў акне — ты ў курсе што ўраджайнасць буракоў на нашым баку на 7,3% ніжэйшая, чым на літоўскім?

Пасля пытання была такая доўгая мхатаўская паўза: лічба павінна была мяне здзівіць. З ветлівасці я зрабіў выгляд, што здзівіўся, але ўспомніў палі на поўнач ад Масквы: як шумяць там бярозы і асіны, як крадзецца між імі дзікі звер.

А ён — журналіст паказаў пальцам у столь вагона — кажа нам, што ў нас парадак.

Дзе парадак? І гэта толькі буракі. А калі мы возьмем тварог? А льняныя тканіны?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?