Украінскія кіберпаліцэйскія вылічылі хакера, які мадыфікаваў адну з шкоднасных праграм і заразіў ёю амаль 2 тысячы прылад больш чым 50 краінах свету. Паведамленне пра гэта размешчана на сайце Нацыянальнай паліцыі.

Работнікі кіберпаліцыі падчас правядзення дасудовага расследавання выкрылі ў датычнасці да здзяйснення злачынства 42-гадовага жыхара Львоўскай вобласці. На сваім камп'ютары ён усталяваў праграмны цэнтр кіравання траянскай праграмай і мадыфікаваў яе. У далейшым зламыснік распаўсюджваў кліенцкія версіі віруса», - гаворыцца ў паведамленні.

Спецыялісты кіберпаліцыі высветлілі, што мадыфікаваны хакерам траян DarkComet даваў яму поўны доступ да заражаных камп'ютараў. У прыватнасці, шкоднасная праграма давала магчымасць загружаць і спампоўваць файлы, кіраваць аўтазагрузкамі і рэестрам, ставіць на камп'ютар іншыя праграмы і выдаляць іх, рабіць скрыншоты з аддаленага экрана, перахопліваць гук з мікрафона і відэа са ўбудаваных ці знешніх камер.

У вірус DarkComet ўбудаваны кейлогер (праграма для счытвання націснутых клавіш), манітор буфера абмену, а таксама набор утылітаў для працы з сеткай, якія дазваляюць у тым ліку выдалена выключаць і перазагружаць знешні камп'ютар. Праграма таксама сама ініцыюе злучэнне з кіруючай машынай.

У кватэры ў хакера правялі ператрус, падчас якога былі канфіскаваныя камп'ютар і ноўтбук з файламі шкоднасных праграм і скрыншотамі экранаў заражаных камп'ютараў. Тэхніка накіравана на экспертызу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0