Мы датэлефанаваліся да аднаго з наймаладзейшых мультымільянэраў Польшчы, калі той ехаў у трамваі. Падчас інтэрвію ён са сваёй абаяльнай усьмешкай тлумачыў, што насамрэч «даўно такога не здаралася» і што мы якраз «нарваліся».

Мільянэра‑студэнта (ён усё яшчэ піша магістарскую) клічуць Мацей Паповіч, яму 24, а ягоны сайт «Nasza Klasa» – нешта накшталт «Аднаклясьнікаў» – ацэньваецца ў некалькі дзясяткаў мільёнаў зялёных.

«Мы зусім ня думалі пра тое, каб узяць грошы і зьбегчы! Не‑не!» – сьмяецца на маё пытаньне «Чалавек польскага інтэрнэту’2007», які сам прэцца ад свайго стварэньня і актыўна ім карыстаецца. А таксама афігенна любіць тусіць у сваёй фірме, дзе ходзіць выключна ў шкарпэтках і ня строіць зь сябе вялікага дырэктара.

"Наша кляса" ў лічбах:

• пачатак 2006-га – першыя задумкі, 2 ліпеня 2006 – пачатак працы;

• 11 лістападу 2006 – запуск парталу;

• верасень 2007 – 20% акцыяў купляюць браты Самвэр з European Founders (партал ацэньваецца ў 10 млн. баксаў);

• пачатак 2008 – 70% набывае эстонскі інвэстар Forticom (вартасьць "Нашай клясы" ўзрасла да сотні мільёнаў бэ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?