Здарэнне адбылося ў вёсцы Дуброва Маладзечанскага раёна 22 лістапада каля 22:00, піша mlyn.by
26-гадовая жанчына на «Рэно Твінга» па вуліцы Дыбоўскага ехала ў кірунку вуліцы Каліноўскага і не заўважыла жанчыну, якая ляжала на праезнай частцы.
У выніку наезду 30-гадовая пацярпелая атрымала множныя пераломы і была шпіталізаваная.