23.11.2018 / 17:15

На адкрыццё помніка на магіле Ніла Гілевіча прыйшлі дзясяткі людзей ФОТА 10

23 лістапада на Кальварыйскіх могілках Мінска ўрачыста адкрылі помнік паэту Нілу Гілевічу

З кветкамі на могілкі прыйшлі дзясяткі чалавек: літаратары, палітыкі, грамадскія дзеячы. Над магілай Гілевіча луналі бел-чырвона-белыя сцягі, паведамляе радыё «Свабода».

Ніл Гілевіч нарадзіўся 30 верасня 1931 году, памёр 29 сакавіка 2016-га на 85-м годзе жыцця.

Паэт, перакладчык, аўтар дзясяткаў паэтычных зборнікаў, кніг па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы. Сябра Саюза пісьменьнікаў з 1954 года.

У 1985—1995 гадах Ніл Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР. Адзін з ініцыятараў прыняцця Закона аб мовах.

0
Паляшук / Адказаць
23.11.2018 / 18:26
Шкада,ня ведау.прыйшоу бы таксама.
0
Долмат / Адказаць
23.11.2018 / 19:10
Добрая падзея, удзячная памяць. Вялікі дзякуй усім!
0
ПАМЯЦЬ / Адказаць
23.11.2018 / 20:07
Ужо год, як пайшоў ты ад нас, Найславуты з апошніх паэтаў. Прыгадаем жыцця твайго час, Горкай праўдай і верай сагрэты.   О, вялікі народны пясняр! Сваё сэрца аддаў ты Радзіме, Мовы матчынай меў дзіўны дар, Тваё слова ў вяках не загіне!   Слова мілае роднай зямлі, Слова песні над ціхай калыскай, Слова ветру ў вясновым бары, Слова гутаркі ветлай і блізкай.   Зведаў шмат ты ў нялёгкім жыцці, Ды ніколіне хлусіў нікому. Нам з дарогі тваёй не сыйсці, Раз рашылі вяртацца дадому.   Беларускі народ не маўчыць І штодзённа змагае трызненне, Верш Гілевіча грозна гучыць, Абуджае душу пакалення!   Паглядзі ж на Радзіму з вышынь, Блаславі нас рукою паэта. Светлы позірк у сэрцах пакінь, Славай роднага краю апеты! Уладзімір Мірончык
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру