Наталля Броўка, якая мае падвойнае грамадзянства, беларускае і расійскае, звярнулася ў ЦВК Расіі у сувязі з адмовай у рэгістрацыі на выбарах. Яна вылучалася кандыдатам у дэпутаты ў мясцовы савет падмаскоўнага Лосіна-Пятроўскага і не была зарэгістраваная, піша pravda.ru.

Прычына адмовы мясцовай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі — якраз другое, беларускае, грамадзянства. Аднак у 2014 годзе Броўка, якая працуе педагогам-псіхолагам у мясцовым дзіцячым садку, паспяхова зарэгістравалася на выбарах і ўпэўнена перамагла. Характэрна, што тады Наталля ішла ад партыі «Адзіная Расія», а цяпер — у парадку самавылучэння.

Наталля Броўка жыве ў Расеі ўжо больш за 10 гадоў. «Закон «Аб палітычных партыях» фармальна забараняе замежным грамадзянам быць членамі партый у РФ, ТВК горада Лосіна-Пятроўскі забывае, што ёсць Дамова аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які надзяляе расейцаў і беларусаў роўнымі правамі, у тым ліку пасіўным выбарчым правам», — пракаментавала сітуацыю Броўка.

Мясцовыя выбары ў РФ прызначаныя на 23 снежня 2018 года.

Сёлета ў Беларусі ў мясцовыя саветы абраны 21 грамадзянін РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0