У Баранавічах навучэнец ліцэя пасля бойкі трапіў у кому, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітры Іванюк.
Канфлікт паміж двума першакурснікамі ўзнік 9 лістапада ў актавай зале навучальнай установы, дзе праходзіў канцэрт. Пасля яго падлеткі сталі высвятляць адносіны, і падчас бойкі адзін з іх атрымаў сур'ёзную траўму.
Падлетка шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы, дзе ён правёў некалькі дзён у коме. Па гэтай справе следчыя праводзяць праверку. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.