На папулярным расійскім сайце Lenta.ru з'явіўся артыкул «Надзейны сябар», у якім аўтар апісвае, як Лукашэнка нібыта дапамагае Украіне ваяваць на Данбасе і прадае яе тавары Расіі.

Пераказваць артыкул не мае сэнсу, там агучаны стандартныя прэтэнзіі ў бок Беларусі. Маўляў, наша краіна, нягледзячы на хаўрус з Расіяй прадае ўкраінскай арміі зброю, вайсковае абсталяванне, тэхніку, паліва, а таксама падтрымлівае ўкраінскую кантрабанду ў абыход расійскіх санкцый. Як нагадвае выданне, Беларусь таксама не прызнала Крым расійскай тэрыторыяй дэ-юрэ.

Адметна, што аўтарам матэрыялу з'яўляецца Максім Сямёнаў, аспірант расійскай Вышэйшай школы эканомікі. Навуковым кіраўніком Сямёнава з'яўляецца Андрэй Суздальцаў, якога выслалі ў 2006 годзе з Беларусі з фармулёўкай «ставіў пад пагрозу нацыянальную бяспеку».

Цікава, што Сямёнаў у сваім артыкуле працытаваў свайго навуковага кіраўніка Суздальцава, а таксама іншага супрацоўніка Вышэйшай школы эканомікі Дзмітрыя Балкунца, які паходзіць з Беларусі.

Раней Сямёнаў публікаваў у Lenta.ru матэрыялы на ўкраінскую тэматыку, загалоўкі якіх красамоўна сведчаць пра іх прыкладны змест.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?